На Сенненшчыне завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп

На Сенненшчыне завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп.

15 снежня адбылося пасяджэнне раённай выбарчай камісіі, на якім былі зарэгістраваны 29 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Сенненскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Усяго ў раёне 30 ініцыятыўных груп.

Як патлумачыла старшыня райвыбаркама Алена Дзергачова, зараз у раёне праходзіць этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Да 8 студзеня ўключна ў раённай выбарчай камісіі прымаюць дакументы ад патэнцыйных прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты ад палітычных партый, працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Пасля гэтага стартуе рэгістрацыя, а затым пачнецца актыўная фаза перадвыбарнай кампаніі — агітацыя.