Для галоўных бухгалтараў сенненскіх прадпрыемстваў арганізавалі семінар

 У райвыканкаме прайшоў семінар для галоўных бухгалтараў і спецыялістаў, адказных за складанне статыстычнай справаздачнасці, захаванне працоўнага заканадаўства па аплаце працы. На занятках прысутнічала больш за 40 чалавек.

 Арганізатарамі вучобы выступілі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама аддзел статыстыкі Сенненскага раёна. Вучоба праходзіла не толькі ў форме лекцый. Удзельнікі семінара мелі магчымасць абмяняцца вопытам, атрымаць тлумачэнні па ўзнікшых пытаннях.

 Наш кар.