У міні-футболе — трэція, у футболе — пятыя.
Сенненскія спартсмены вярнуліся з г.п. Круглае (Магілёўская вобласць). Там у пачатку месяца праходзіў міжнародны мемарыял памяці загінуўшых воінаў-афганцаў Кругляншчыны. Удзел у ім прынялі 6 каманд з Віцебскай і Магілеўскай абласцей.
У спаборніцтвах па міні-футболе і валейболе нашы аказаліся на 3-м ганаровым месцы. У шашках занялі чацвёртае агульнакаманднае. Праўда, у асабістым заліку, на другой дошцы, Віктар Балотнік стаў пераможцам, але ў тройку прызёраў каманда не выйшла.
У шахматах сенненцы паказалі сябе лепш. У асабістым першынстве Пётр Камандышка стаў 3-м, Аркадзь Алейнікаў — 2-м, што і дапамагло заняць 3-е агульнакаманднае месца.
На пятым
Сенненскія футбалісты прынялі ўдзел у міжнародным 25-м турніры па міні-футболе, прысвечаным памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які праходзіў у г.п.Руба. З 8 каманд нашы апынуліся на 5-м месцы.
Кацярына КАРПОВІЧ.