Сенненцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на лепшы лагатып да 80-годдзя Віцебскай вобласці
У 2018-ым Віцебская вобласць адзначыць 80-годдзе свайго ўтварэння. Да святкавання юбілею ўжо рыхтуюцца ў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Грамадскае аб’яднанне ініцыявала правядзенне сярод пярвічных арганізацый конкурс на лепшы лагатып да 80-годдзя Віцебскай вобласці. Работы пераможцаў будуць задзейнічаны падчас урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Віцебшчыны, якія прануецца правесці ў лютым наступнага года. Свае эскізы можна дасылаць да 29 снежня на адрас аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама: г. Сянно, вул. К.Маркса, д. 2, каб. 56, або па электроннай пошце — ideologia-@mail.ru.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.