У Сянне пройдзе шэраг спартыўных спаборніцтваў

За час, што застаўся да новага году, аматары спорту мяркуюць правесці шэраг спаборнітцваў для людзей рознага ўзросту.

14 снежня ў фізкультурна-спартыўным комплексе г. Сянно пройдуць асабістыя спаборніцтвы па настольным тэнісе. Яго аматары могуць прадстаўляць як арганізацыі, так і выступаць ад уласнага імя.

16 снежня там жа чакаюць аматараў цяжкай атлетыкі. У прыватнасці, мужчыны і жанчыны маюць магчымасць праявіць сябе ў рускім жыме, а таксама адцісканні ад падлогі.

А ў самым канцы месяца, 28 снежня, у парку 40-годдзя Перамогі, калі дазволіць надвор’е, пройдзе традыцыйная для Сенненшчыны  навагодняя лыжная гонка.

Наш кар.