Шукальнікаў працоўных месцаў у Сенненскім раёне стала менш

Па стане на 1 снежня ў раённы аддзел занятасці па пытаннях працаўладкавання звярнуліся 619 чалавек. Летась за адпаведны перыяд шукальнікаў працоўнага месца было амаль на сотню больш.

Усяго на ўліку знаходзяцца 73 беспрацоўных грамадзян. На гэтую колькасць прыходзіцца 74 вакансіі.

За 11 месяцаў працаўладкаваны 452 сенненцы. Асноўнымі наймальнікамі сталі сельгаспрадпрыемствы і жыллёва-камунальная гаспадарка.

Раённая служба занятасці не толькі дапамагае знайсці працу, але і арганізоўвае перападрыхтоўку. З пачатку года на навучанне было накіравана 23 чалавекі па такіх спецыяльнасцях як трактарыст, аператар кацельні, бухгалтар, прадавец.

Вольга БАНДАРЭВІЧ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *