У Сянне на міні-футбольным полі зальюць каток

Як толькі дазволіць надвор’е, каток у райэнтры зноў дальюць на міні-футбольным полі па вуліцы Перамогі.

Будзе працаваць і пункт пракату спартыўнага інвентару. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, адкрытыя пляцоўкі для катанні на каньках з’явяцца ў Машканах, Янове, Ходцах. Яны будуць абсталяваны на тэрыторыі школ. У Багушэўску  — побач з будынкам сельвыканкама.

Ала ЯКАЎЛЕВА.