Акруговы выбаркам пачаў работу

На гэтым тыдні адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Сенненскай выбарчай акругі №32 па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Галоўным пытаннем, вынесеным для абмеркавання, стала зацвярджэнне кіраўніцкага складу і парадку работы выбаркама.

Адкрытым галасаваннем старшынёй камісіі абраны начальнік ДЭУ-38 Віктар Пятаковіч, яго намеснікам стала спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ганна Мартыновіч, сакратаром камісіі – намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Наталля Рыбчанка. Падчас пасяджэння кіраўнік выбаркама азнаёміў прысутных з абавязкамі і правамі членаў акруговай выбарчай камісіі.

Усяго ў яе склад увайшло 10 грамадзян. Большасць, шэсць чалавек, прадстаўляе грамадскія аб’яднанні: “Белую Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, «БРСМ», «Беларускі Фонд міру», прафсаюз работнікаў дзяржустаноў, ветэранскую арганізацыю. Тры чалавекі, вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заяў. Яшчэ адзін — ад працоўнага калектыву.     

Члены выбаркама таксама зацвердзілі графік работы акруговай выбарчай камісіі.

Дзяжурствы наладжаны ў буднія дні – з 10.00 да 14.00, з 15.00 да 19.00; у суботу – з 10.00 да 14.00, нядзеля – выхадны дзень. Камісія знаходзіцца па адрасе: г.Сянно, вул.К.Маркса, д. 2 (будынак райвыканкама, 2-гі паверх, каб. №22 “прыёмная грамадзян”). Тэлефон: 4-12-32.

Вольга БАНДАРЭВІЧ. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *