Аб зменах у акругах

Выбары ў абласны Савет дэпутатаў пройдуць у 60 акругах, сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу — 14 569 чалавек.

Межы ўтвораных выбарчых акруг будуць адрознівацца ад дзялення, якое было падчас выбараў прадстаўнікоў у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў 27-га склікання. У рэгіёне не засталося акруг, якія супадаюць з тэрыторыяй раёна, у Лепельскім і Глыбоцкім раёнах будуць утвораны па дзве акругі.

Ёсць акругі, якія сфарміраваны з тэрыторый адразу некалькіх раёнаў. Да прыкладу, Чашніцкая ўключае тэрыторыі Сенненскага і Талачынскага раёнаў.

А вось Воласаўская акруга, у межы якой уваходзілі тэрыторыі Талачынскага і Сенненскага раёнаў, ліквідавана.

На першым пасяджэнні Віцебскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання абраны старшыня абласнога выбаркама. Ім стаў Дзмітрый Хома — начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Паводле матэрыялаў БелТА падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.