Навагодняя ілюмінацыя з’явіцца на вуліцах Сянна ў сярэдзіне снежня

У раёне пачалася падрыхтоўка да самага чаканага свята, Новага года.

Супрацоўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў заняліся ўпрыгожваннем фасадаў і вокнаў будынкаў. Але найбольшая адказнасць за навагодні дэкор кладзецца на камунальнікаў.

Спецыялісты РУП ЖКГ аформяць ілюмінацыю на цэнтральнай плошчы, а таксама на вуліцах К. Маркса, Кастрычніцкай, Назаранкі, Машэрава. Святлодыёднымі гірляндамі заззяюць і дрэвы.

Як паведаміла Галіна Барбарчык, начальнік участка па добраўпарадкаванні, ілюмінацыю плануецца запаліць з 15 снежня ў вячэрні час.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.