“Я на выбары іду!”

— пад такой назвай у мінулыя выхадныя прайшла сустрэча з маладымі людзьмі, якія ўпершыню прыйдуць на выбарчыя ўчасткі. Ім нядаўна споўнілася 18 гадоў, разам з паўналеццем яны атрымалі права голасу. У Сенненскім раёне такіх — 71 чалавек.

 Павіншаваць іх з гэтай значнай падзеяй прыйшоў старшыня райвыканкама, дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу Эдуард Герасіменка. Ён падрабязна расказаў пра дасягненні і далейшыя накірункі развіцця нашай краіны і раёна.

 Кацярына Пляшкова, маладая маці,педагог-арганізатар багушэўскай СШ №2, не першы раз пойдзе на выбарчы ўчастак. Але добра памятае той дзень, калі ўпершыню змагла аддаць свой голас за прэзідэнта краіны. Гэта незабыўны момант у жыцці кожнага чалавека.

 Моладзі расказалі і пра работу выбарчых камісій, пра сістэму вядзення выбарчай кампаніі… Была арганізавана і экскурсія на выбарчы ўчастак № 7, што знаходзіцца ў багушэўскай СШ №2.  

 Напрыканцы мерапрыемства Эдуард Мікалаевіч уручыў ім сертыфікаты, якія пацвярджаюць, што яны ўжо маюць права голасу. Акрамя гэтага, маладыя людзі напісалі свае пажаданні і просьбы будучаму кіраўніку краіны.  Арганізатары святочнага мерапрыемства, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Наваковіч і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аляксандр Абушкевіч, паабяцалі, што паштоўкі дойдуць да адрасата.

 Кацярына КАРПОВІЧ.