На Сенненшчыне стартаваў моладзевы конкурс «100 ідэй для Беларусі»

Рэспубліканскі моладзевы конкурс “100 ідэй для Беларусі” стартаваў ва ўсіх кутках краіны, у тым ліку на Сенненшчыне.

Праект рэалізуецца сёмы год запар па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і ставіць перад сабой мэту – матываваць і развіваць у моладзі цягу да вынаходніцтва і стварэння інавацыйных распрацовак.

Як паведамілі ў райкаме ГА “БРСМ”, у гэтым годзе конкурс набыў новы фармат: усіх удзельнікаў разбілі на тры групы. Да першай адносяцца школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў, да другой — студэнты, да трэцяй — маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў і працуючая моладзь. З улікам таго, што 2017 год абвешчаны Годам навукі, у два разы пашырылася і колькасць намінацый (з дзесяці да дваццаці). Змены закранулі і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія цяпер таксама атрымалі шанец на рэалізацыю сваіх навуковых задумак.

Вядома, што праект будзе праходзіць у некалькі этапаў: спачатку канкурсантаў збяруць раённыя і гарадскія выставы-прэзентацыі “100 ідэй для Беларусі”. Пасля чаго пераможцы пазмагаюцца на абласным этапе, а затым — у фінале, які адбудзецца ў Мінску ў фармаце шоу-тэхналогій.

Па папярэдніх данных, правядзенне мерапрыемства на Сенненшчыне запланавана на канец лістапада.

Ганна КОРСАКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *