В преддверии 100-летия Октябрьской революции на Сенненщине пройдёт ряд мероприятий

 

У суботу, 4 лістапада, будучых абаронцаў Айчыны збярэ раённая акцыя «Прызыўнік», падчас якой юнакам будуць уручаны павесткі на тэрміновую службу.

У гэты ж дзень, у 13.00, на святочную праграму сенненцаў запрашае Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Яна будзе складацца з трох частак, прысвечаных святкаванню 100-годдзя рэвалюцыі, 30-годдзя раённага хору ветэранаў вайны і працы, а таксама ўшанаванню маладых спецыялістаў, якія сёлета прыбылі на Сенненшчыну.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.