В Сенненском районе продолжается уборка кукурузы

У раёне працягваецца ўборка кукурузы. З запланаваных 2 847 га на 23 кастрычніка ўбрана 2 174 га. Нарыхтавана 30 037 т зялёнай масы.

     Больш за іншых зялёнай масы на гэту дату нарыхтавалі ў сельгаспрадпрыемстве “Дружбінец” — 6 157 т з 245 га, пры ўраджайнасці 289 цэнтнераў з га. 

     Лідзіруючыя пазіцыі займаюць  “Сенненскі райаграсэрвіс” і СУП “Саўгас імя Машэрава”. Мясцовыя аграрыі з заданнем па ўборцы кукурузы справіліся на 89 і 86 %, адпаведна. Дарэчы, у гэтых гаспадарках і самыя вялікія плошчы, адведзеныя пад “царыцу палёў”.

 Нарыхтоўка сіласу – першачарговая задача, якая зараз стаіць перад сельгаспрадпрыемствамі. Усяго на корм буйной рагатай жывёле яго плануецца нарыхтаваць 87 400 т. Пакуль у траншэі закладзена 44 845 т сіласу, у тым ліку з кукурузы — 25 462 т.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *