Сотрудники отдела загса Сенненского райисполкома на днях отметили годовщину

Супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама на днях адзначылі гадавіну З дня ўводу у эксплуатацыю будынка рэгістрацыі запісаў актаў грамадзянскага стану.

Адбылася падзея, нагадаем, летась у час правядзення абласнога свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2016”. Яна стала знакавай для мерапрыемства і для ўсіх сенненцаў. Аддзел загса райвыканкама да гэтага ніколі ў сваёй гісторыі не меў уласнага памяшкання.

-Будынак адпавядае сучасным патрабаванням, што прад’яўляюцца да падобных збудаванняў. Разам са шматузроўневым фантанам, на якім, як сімвал моцы шлюбных адносін, устаноўлена скульптура “Закаханыя”, ён стаў архітэктурным упрыгажэннем цэнтральнай плошчы райцэнтра, — лічыць Ірына Мілеўская, начальнік аддзела загса. –За год у ім зарэгістравана 79 шлюбаў, 96 нараджэнняў, часта праводзяцца сямейныя святы.

Шлюбы рэгіструюцца не толькі ў самім будынку загса.

–Па жаданні маладых мы выязджаем у любое месца, — падкрэсліла Святлана Высоцкая, галоўны спецыяліст установы. Набывае папулярнасць рэгістрацыя шлюбу ў раённым музеі з захаваннем народных традыцый, сенненскіх адметнасцей гэтага абраду. Адна з пар маладых захацела правесці рэгістрацыю шлюба на ўваходзе ў будынак – каля фантана і скульптуры.

Дарэчы будзе заўважыць, што будынак загса стаў аб’ектам шматлікіх экскурсій і не толькі для жыхароў раёна. Супрацоўнікі аддзела сцвярджаюць, што ў ім частыя госці іншагароднія асобы, нават іншаземцы.

Наш кар.

Фото Ольги БОНДАРЕВИЧ.