До четвёртого ноября на Сенненщине разрешена охота на зайца-русака и зайца-беляка

Пачаўся асенне-зімовы сезон палявання на зайца-русака і зайца-беляка. Ён прадоўжыцца па першую суботу лістапада.

Згодна з устаноўленымі правіламі паляванне праводзіцца толькі ў светлавы перыяд сутак. Здабываць дзічыну дазваляецца з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў з карцеччу. Можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак, але ганчакі павінны мець палявы дыплом па зайцу ці лісе.

-Аматары бяззбройнага палявання могуць выкарыстоўваць і сабак хартоў, а таксама лоўчых птушак, — удакладняе Вячаслаў Салдатаў, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.