Юных краеведов с Мошканской школы к сотрудничеству пригласили российские школьники-следопыты

    Юных краязнаўцаў з Машканскай школы да супрацоўніцтва запрасілі расійскія школьнікі-следапыты. 

     Пісьмо і сувеніры ад членаў клуба “Пошук” Курасоўскай школы Іўненскага раёна Белгарадскай вобласці машканскім школьнікам перадаў Сяргей Краплін, былы начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі, паведаміла рэдакцыі “ГС” дзевяцікласніца Машаканскай ДССШ, член аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўца” Дарына Ізмайловіч.

     У час экскурсіі, якую правёў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Бяляцкі, госць з Расійскай Федэрацыі пазнаёміўся з умовамі абучэння дзяцей у вясковай школе, расказаў старшакласнікам, якія праблемы хвалююць моладзь Расіі, пры гэтым падкрэсліў, як важна захоўваць  гістарычную памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. 

     Вучні-экскурсаводы пазнаёмілі асаблівага наведвальніка з экспазіцыяй школьнага музея баявой і працоўнай славы.

     У Кнізе водгукаў музея Сяргей Краплін пакінуў наступны запіс: “Вельмі прыемна, што ў Машканскай школе памятаюць і шануюць тых людзей, якія ўнеслі свой уклад у развіццё раёна і краіны. Мы, прадстаўнікі Белгарадскай вобласці, з інтарэсам слухалі членаў клуба “Памяць”. Асаблівую ўвагу мы ўдзялілі азнаямленню з матэрыяламі пра лётчыка А.К.Гараўца, які нарадзіўся ў гэтых мясцінах, але загінуў і пахаваны ў нашых краях у час Курскай бітвы. Яго самалёт упаў у вёсцы, дзе працавала настаўніцай мая маці Марыя Мікалаеўна, якая ў гады вайны ўдзельнічала у партызанскім руху. Яе вучні і іх бацькі знайшлі рэшткі самалёта і самога А.К.Гараўца. Матэрыялы пра лётчыка-героя захоўваюцца ў музеях Белгарада і вобласці.

     У Курасоўскай школе Іўненскага раёна ў музеі членамі клуба “Пошук” сабраны таксама матэрыялы пра яго. Запрашаем да супрацоўніцтва”.

 Таццяна БУРАКОВА.

 На здымку: расійскі госць Сяргей Краплін разам з дырэктарам Машканскай ДССШ у час экскурсіі па школе.

 Фота прадастаўлена Машканскай школай.