На Сенненщине стартовала избирательная компания

«Выбарчая кампанія на Сенненшчыне фактычна стартаала», — абвясціў на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў яго старшыня Міхаіл Вілюга, маючы на ўвазе падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Сесія прыняла рашэнне ўтварыць у Сенненскім раёне на час выбараў у раённы Савет дэпутатаў 28-склікання 29 выбарчых акруг з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў 632 чалавекі на акругу.

Такое рашэнне прынята на падставе арт. 15 Выбарчага кодэкса. Згодна з ім колькасць акруг у раёне можа складаць ад 40 у залежнасці ад колькасці насельніцтва.

Нагадаем, тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў 27 склікання заканчваецца 23 сакаваіка наступнага года. А таму выбары дэпутатаў новага склікання павінны адбыцца не пазней як у нядзелю 18 лютага 2018 года.

Аляксандр ІЎЕЎ.