14 и 21 октября в Сенно пройдут ярмарки

14 і 21 кастрычніка ў райцэнтры пройдуць кірмашы.

Згодна з распараджэннем райвыканкама ў ім прымуць удзел сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання. Масавы продаж бульбы, гародніны, саджанцаў, будаўнічых матэрыялаў і іншых тавараў народнага спажывання будуць весці школы і фермы, прыватныя асобы і сацыяльныя ўстановы, усе жадаючыя.

Будуць працаваць сельскія падворкі сельсаветаў, гучаць музыка, песні. Арганізатары кірмашу абяцаюць сапраўднае свята.

Месцам правядзення кірмашу стануць вуліцы Кастрычніцкая і Карла Маркса ў цэнтральна частцы райцэнтра.

Наш кар.