Следователи Сенненского РОСК стали вторыми в командном зачёте областных легкоатлетических соревнований

У Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы па легкаатлетычным кросе, удзел у якіх прымалі супрацоўнікі падраздзяленняў Следчага камітэта. Пераможцы вызначаліся як у асабістым заліку, так і ў камандным.

Гонар калег паспяхова абаранялі следчы Таццяна Аўсянка і намеснік начальніка Сенненскага РАСК Аляксандр Васільеў. На дыстанцыі ў 1 км сярод жанчын наша зямлячка паказала чацвёрты вынік. У мужчын, якія спаборнічалі ў забегу на 2 км, Аляксандр Васільеў стаў пераможцай.

У выніку ў камандным заліку сенненцы ўзняліся на другую прыступку п’едэстала.

І яшчэ адна заўвага. Згодна з умовамі спаборніцтва ўзрост спарстменаў пад увагу не браўся. А таму 25-гадовы спартсмен-аматар выступаў побач з калегай старэйшым удвая. Тым дастойней вынік, паказаны Аляксандрам Васільевым.

Ул. інф.