Начальник Сенненского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь: как обезопасить своё жильё от незванных гостей

Праблема кватэрных крадзяжоў не губляе сваёй вастрыні. Але старшыня Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь старшы лейтэнант міліцыі Алег Дзяшкевіч супакойвае: ахоўная сігналізацыя – самы лепшы гарант бяспекі. Як прыемны бонус — невялікі штомесячны кошт за абслугоўванне.    

Цана, дарэчы, не падымалася доўгі час і «застыла» ў раёне сямі рублёў. Звязана гэта, як паведаміў Алег Віктаравіч з тым, што ахова кватэр – перш за ўсё паслуга сацыяльная. Напрыклад, для адзінока пражываючых пажылых людзей на ўстаноўку апаратуры ахоўна-пажарнай сігналізацыі дзейнічае гадавая беспрацэнтная растэрміноўка плацяжу, увогуле паўгадавую растэрміноўку можа атрымаць любы жадаючы. Для гэтага патрэбна толькі звярнуццца ў Сенненскі аддзел (зав. Свабоды,3) або па тэлефонах:4-23-91,    4-26-82, 891-21-50. Аб папулярнасці ахоўнай сігналізацыі яскрава сведчыць і статыстыка. На дадзены момант супрацоўнікі аддзела аховы абслугоўваюць 123 жылыя дамы (у параўнанні з мінулым годам паказчык павялічыўся).

 — Адмаўляецца ад прынцыпу «Пакуль гром не грымне…» і заключае з намі дагавор у тым ліку кіраўніцтва многіх мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў, — патлумачыў Алег Дзяшкевіч. Але, як бы сумна гэта не гучала, самай лепшай рэкламай застаюцца крадзяжы. На сённяшні дзень зарэгістравана 39 такіх выпадкаў. Усё яны адбыліся на аб’ектах без сігналізацыі.

Ганна КОРСАКАВА.