В Пурплево прошла ярмарка вакансий. Среди самых востребованных профессий — операторы машинного доения

У ААТ «Пурплева», дзе распачалася працэдура банкруцтва, праведзена ярмарка працоўных вакансій.

Яе арганізатарам выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, запрасіўшы да ўдзелу з аднаго боку кіраўнікоў суседніх сельгасарганізацый і КУПБА  «Прэстыж», з другога — патэнцыяльных беспрацоўных. На прапанову аб сустрэчы адгукнуліся 15 чалавек, пераважна жанчын. Мужчынская палова работнікаў была прадстаўлена адной асобай.

Як расказаў Аляксандр Паўлоўскі, начальнік упраўлення, запатрабаваны прафесіі аператараў машыннага даення. Іх носьбітам гатовы нават прадаставіць жыллё, асабліва, калі яшчэ нехта з сем’яў мае іншую сельскагаспадарчую прафесію. Яшчэ адно абавязковае патрабаванне да прэтэндэнта на новае працоўнае месца — адсутнасць заганных звычак, парушэнняў працоўнага заканадаўства.

Адзін з варыянтаў працаўладкавання — падвоз да месца працы. Ён таксама абмяркоўваўся.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.