Как уберечь своё авто от воров и угонщиков?

Аддзел унутраных спраў райвыканкама у гэтыя дні праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні і прафілактыцы крадзяжоў маёмасці грамадзян з аўтамабіляў і гаражных памяшканняў.

Па статыстыцы, большасць злачынстваў здараецца з-за бестурботнасці саміх аўтаўладальнікаў. РАУС раіць грамадзянам  прытрымлівацца наступных рэкамендацый, іх выкананне дазваляе больш чым на 80% засцерагчы сябе ад злачыннага замаху і захаваць сваю маёмасць.

Практыка паказвае, што станоўчы эфект мае выкарыстанне любога ахоўнага комплексу (аўтасігналізацыя, прылады для блакіроўкі руля, пераключэння перадач). Правапарушальнікі пры відзе ўключанай сігналізацыі нярэдка адмаўляюцца ад здзяйснення крадзяжу.

Пастаяннай аб’ектам цікавасці зламыснікаў з’яўляецца магнітола. Таму лепш устанавіце ў сваім аўтамабіле магнітолу са здымнай панеллю, каб можна было забраць яе з сабой.

Падчас руху, асабліва знаходзячыся ў дарожных пробках, зачыняйце дзверы на замок, падымайце шкло, не трымайце маёмасць на пасажырскім месцы і прыборнай панелі.

Паркуйцеся ў шматлюдных і добра асветляных месцах, паблізу ад вартавой аховы арганізацый ці камер відэаназірання.

Заўсёды зачыняйце машыну, нават калі выходзіце з яе на непрацяглы час.

Не пакідайце сваю маёмасць у аўтамабіле на бачным месцы. Калі вы не можаце забраць рэчы, пералажыце іх ў багажнік.

Апошняе правіла датычыцца і гаражных памяшканняў: электраінструменты, іншую каштоўную маёмасць лепш убраць з бачных месцаў. А ў самім гаражы ўстанавіце ахоўную сігналізацыю з вывадам на пульт Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы.

Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *