На Сенненщине открылся сезон охоты на птиц

На Сенненшчыне адкрыўся сезон палявання на птушак.

З 16 верасня можна займацца дабычай белалобай і шэрай гусі, гуменніка, канадскай казаркі.

-Паляванне дазволена ў светлы час сутак зброевым спосабам з засады, з падыходу, з пад’езду на маламерных суднах, але без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком, — распавёў «ГС» намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў. — Можна выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны са шротам. Сабак дазваляецца браць з сабой на паляванне ўсіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў. Таксама можна здабываць птушыную дзічыну бяззброевым спосабам — з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Сезон палявання на гусей будзе доўжыцца па 10-е снежня.

Наш кар.