В д .Ходоровка Мошканского сельсовета при пожаре сгорел мужчина
Неасцярожнае абыходжанне з агнём ізноў прывяло да пажару.
На гэты раз гарэў жылы дом у вёсцы Ходараўка Машканскага сельсавета. Узгаранне адбылося ноччу 14 верасня.
Агонь пашкодзіў і знішчыў дах, сцены і ўсю жылую маёмасць. На жаль, не ўдалось выратаваць 66-гадовага гаспадара дома. Яго труп быў знойдзены ратаўнікамі пад абрушанымі канструкцыямі будынка.
Як паведамілі ў Сенненскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года у раёне зафіксавана на два пажары больш.
Ганна КОРСАКАВА.
Фота мае ілюстрацыйны характар.