Сенненцы часто нарушают природоохранное законодательство

Найчасцей сенненцы парушаюць Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. З пачатку года ў раёне было выяўлена  27 выпадкаў супрацьпраўных дзеянняў у гэтай сферы, у тым ліку  адно ­з прыкметамі крымінальна­караемых дзеянняў.

У цэлым, як паведаміў намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў, на тэрыторыі Сенненскага раёна за 8 месяцаў бягучага года ўчынена 46 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. З іх чатыры датычылі правіл лесакарыстання, два — вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

У парушальнікаў канфіскавана 14 сетак агульнай даўжынёй 560 метраў, 10 забароненых прылад рыбалоўства, 1 паляўнічая стрэльба.

У адносінах да асоб, якія здзейснілі проціпраўныя дзеянні, накладзены штраф у памеры больш за 8700  рублёў і прад’яўлена іскаў на замяшчэнне нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды на суму ў 2020 рублёў.

Ул.інф. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *