Сенненский районнный отдел Следственного комитета отметил своё новоселье

У аўторак, 12 верасня, супрацоўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адзначылі сваё прафесійнае свята. А праз дзень следчыя Сенненскага раённага аддзела зноў сабраліся на ўрачыстасць з нагоды завяршэння рамонту памяшканняў, дзе яны працуюць. Абноўлена мэбля, камп’ютарная тэхніка.

Ваш аддзел вядомы ў вобласці сваёй прафесійнай працай, высокімі вытворчымі паказчыкамі. А таму паляпшэнне ўмоў працы – гэта справядлівасць, якую вы заслужылі, — падкрэсліў Уладзімір Шалухін, начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, генерал-маёр юстыцыі, звяртаючыся да супрацоўнікаў аддзела, усіх прысутных на ўрачыстасці.

Ён уручыў узнагароды лепшым сенненскім следчым. У прыватнасці, праца Кірыла Абрамовіча адзначана дзяржаўнай узнагародай, медалём “За бездакорную службу ІІІ ступені”, Яўгену Халецкаму ўручана Падзячнае пісьмо старшыні Следчага камітэта. Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны начальнік раённага аддзела Аляксандр Мізаўцоў – Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь , і Дзмітрый Кучынскі – Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.

Знайшліся цёплыя словы і падарункі ў Зоі Фаміной,намесніка старшыні райвыканкама. Яна звярнула ўвагу на актыўны ўдзел супрацоўнікаў аддзела ў грамадскім жыцці раёна, значную працу пры правядзенні раённых акцый, на высокія спартыўныя дасягненні.

На цырымоніі з нагоды прафесійнага свята і наваселля прысутнічалі ўсе кіраўнікі сілавых структур раёна. Пракурор раёна Ігар Лісоўскі, начальнік РАУС Віктар Пракаповіч у час сваіх выступленняў дзякавалі за плённае супрацоўніцтва, якое ў рэшце рэшт і вызначае эфектыўнасць, дзейснасць у барацьбе са злачыннасцю, іншымі праявамі супрацьпраўных дзеянняў.

Мерапрыемства насіла не толькі афіцыйны характар. Удзел у ім прымалі члены сямей супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта, былыя супрацоўнікі, сябры, знаёмыя. Неабходны настрой стварала група юных барабаншчыц РЦДМ, якія прадэманстравалі сваё ўменне, стварылі неабходны для падобнай нагоды антураж. Для гасцей з Віцебска наладзілі экскурсію па гораду.

Наш кар.

 Фота аўтара.