Сенненская раённая бібліятэка атрымала факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»

 

     Сенненская раённая бібліятэка атрымала факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

     Урачыстая перадача выдання адбылася ў час ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» у абласной бібліятэцы, дзе прайшла і прэзентацыя шматтомніка, створанага ў выніку рэалізацыі праекта «Вяртанне», якая пачалася чатыры гады назад.

     Першыя пяць кніг у бібліятэцы з’явіліся два гады таму. Астатнія пятнаццаць тамоў і адзін том дадаткаў, у якім апавядаецца і пра сам праект, дырэктар Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мяцеліца атрымала на канферэнцыі з рук намесніка дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандра Сушы.

     Факсімільнае выданне   выканана на высокім паліграфічным узроўні з абсалютным захаваннем асаблівасцей арыгіналаў і даступна сенненскаму чытачу, гаворыць Алена Ігараўна.

 Таццяна БУРАКОВА.

 На здымку: Алена Мяцеліца атрымлівае «Кніжную спадчыну Францыска Скарыны».

 Фота прадастаўлена цэнтральнай раённай бібліятэкай.