В Сенно рассмотрели подготовку сельхозорганизаций района к зимне-стойловому периоду

З 15 верасня дойны статак грамадскіх сельгасарганізацый пачнуць ставіць на стойлавае ўтрыманне. Але перш чым жывёла з пашаў вернецца на фермы, памяшканні павінны быць падрыхтаваны належным чынам.  Адпаведнасць ветэрынарным і заатэхнічным патрабаванням праверыць спецыяльная камісія, што створана ў райсельгасхарчы згодна з рашэннем райвыканкама. Ход падрыхтоўкі сельгасарганізацый раёна да зімова-стойлавага перыяду разглядаўся на апошнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Галоўным дакладчыкам выступіў Аляксей Дойлін, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Былі заслуханы справаздачы асобных кіраўнікоў, у прыватнасці Сяргея Іванова, дырэктара ААТ “Сенненскі райаграсервіс”. У сельгасарганізацыі – 10 ферм. Згодна са справаздачнасцю да работы ў стойлавы перыяд падрыхтавана толькі адна. Маруднымі тэмпамі вядзецца рамонт ферм у ААТ “Бяленева”. Дакладчык выказаў прэтэнзіі і ў адрас УП “Дружбінец”, ААТ “Ульянавічы”.

Павышаная ўвага да работы малочна-таварных і іншых ферм у стойлавы перыяд не здзіўляе. Жывёлаводчая прадукцыя, малако ў першую чаргу, — асноўная крыніца паступлення фінансаў, аснова эканомікі. Падтрымаць яе ў аграрнікаў шанц ёсць. Нарыхтавана прыкметна больш і лепшай якасці травяных кармоў. Сабраны лепшы ўраджай зерневых культур і рапсу. Важна ўсё гэта эфектыўна выкарыстаць, каб не толькі выплочваць зарплату, вярнуць панесеныя затраты.

-Падрыхтоўку ферм трэба правесці комплексна, — упэўнены старшыня райвыканкама Васілій Чараднік.

Менавіта таму па яго ініцыятыве ў рашэнне актыўна ўносіліся дапаўненні, якія датычацца будаўніча-рамонтных работ у памяшканнях, наладкі абсталявання, падрыхтоўкі выгульных двароў. Да таго, як жывёла будзе пастаўлена пад дах, трэба забяспечыць поўную гатоўнасць кормараздатчыкаў.  На іх павінны дакладна працаваць вагі, рэжучыя механізмы, што забяспечыць жывёле паўнавартасны рацыён, добрую яго засваяльнасць. А значыць — эфект, аддачу, у выглядзе прадукцыі.

-Самая важнае – эканоміка. Атрыманая прадукцыя павінна прыносіць прыбыткі. Інакш губляецца сэнс нашай працы, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

У эканомікі сапраўды шмат складнікаў. Кожны з іх трэба пралічваць – кіраўніку, тэхнолагу, механізатару  і жывёлаводу, нават, вартаўніку. Выкананне тэхналагічных параметраў залежыць ад кожнага чалавека, ад многіх службаў. А таму ў рашэнні райвыканкама за кантрольныя тэрміны, дакладнасць выканання тэхналагічных параметраў адказнасць ускладваецца на спецыялістаў ветэрынарнай і племянной станцый, эколагаў, землеўпарадкавальнікаў, якія непасрэдна ці ўскосна маюць ўплыў на вытворчы працэс.

Апошнім часам штогод на разгляд выканаўчага камітэта выносіцца яшчэ адна тэма – прафілактыка правапарушэнняў. На гэты раз яна разглядалася ў звязцы з рэалізацыяй Закона “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, які накіраваны на зніжэнне злачыннасці.

Як адзначыў начальнік РАУС Віктар Пракаповіч у пачатку свайго выступлення, крымінагенная сітуацыя ў раёне не выклікае асаблівай трывогі. У той жа час назіраецца рост крадзяжоў, іншых асобных відаў злачынству. Пры зніжэнні агульнай колькасці транспартных здарэнняў гэтай вясной ў раёне адбылася аварыя, дзе загінула двое непаўналетніх. Сярод школьнікаў, маладых жыхароў раёна не зафіксавана ні аднаго факта ўжывання наркатычных ці псіхатропных рэчываў. А вось пасевы маку, каноплі ў раёне час ад часу знаходзяць, перыядычна ў поле зроку праваахоўнікаў трапляюць людзі, што вяртаюцца з Расіі і прывозяць з сабой “зелле” для асабістага ўжывання.

Гэта, так бы мовіць, агульная карціна. Калі прыгледзіцца да яе асобных дэталяў, на што і былі нацэлены члены выканкама, усе прысутныя на пасяджэнні, то можна канстатаваць, працы па прафілактыцы правапарушэнняў хопіць усім. Значная доля злачынстваў прыходзіцца на тых асоб, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Многія з іх нідзе не працуюць, бо не маюць адпаведнай кваліфікацыі. А значыць неканкурэнтаздольныя на рынку працы. Ім трэба дапамагаць знайсці сваё месца і ў грамадстве. Зрабіць гэта могуць не толькі праваахоўныя ды дзяржаўныя органы. Сваё важкае слова могуць і павінны сказаць іншыя суб’екты прафілактыкі, грамадскія арганізацыі, нарэшце, а можа ў першую чаргу, родныя, суседзі.

-У прафілактычнай рабоце правапарушэнняў нельга пакінуць без увагі дзяцей і моладзі. І з гэтым меркаваннем старшыні райвыканкама Васіліем Чарадніком нельга не пагадзіцца.

-Колькасць вучняў, якіх сёлета будуць падвозіць на заняткі ў школу вырасла. Хто іх вязе, на якім транспарце. Падобныя пытанні павінны знаходзіцца на пастаянным кантролі службовых асоб, — выказаўся ён. Па яго прапанове ў раёне павінен быць выпрацаваны алгарытм кантролю за фізічным станам вадзіцеляў і тэхнічным —  аўтобусаў.

З пачаткам заняткаў у школах школьнікам будуць чытаць лекцыі, запросяць на прагляд фільмаў, да дыскусій, якія павінны паслужыць прафілактыкай ўжывання наркотыкаў і псіхатропных рэчываў. У рашэнні райвыканкама намечаны шэраг мер адміністрацыйнага характару, якія таксама палужаць гэтым мэтам.

Пытанні, што разгледжаны на пасяджэнні выканаўчага камітэта, толькі знешне не маюць узаемнай сувязі. На самой справе поспехі ў эканоміцы вядуць да зніжэння злачыннасці, а прафілактыка правапарушэнняў станоўча ўплывае на тэхналагічныя працэсы ў вытворчай сферы, садзейнічае стабільнасці ў грамадстве.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *