Сенненские правоохранители присоединились к районной акции «Портфель»

На Сенненшчыне блізіцца да заканчэння дабрачынная акцыя “Партфель”. Да ліку валанцёраў далучыліся таксама прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Пракаповіч і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Савік на днях наведалі шматдзетную сям’ю Харчанак, што жыве ў адным з населеных пунктаў Беліцкага сельсавета, каб перадаць падарункі дзецям. У працоўным калектыве ўлічылі патрэбы сям’і і набылі для траіх школьнікаў спартыўны абутак. Прыемнай нечаканасцю для дзяцей стаў і салодкі падарунак ад гасцей у форме.

Ганна КОРСАКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *