Непотушенная сигарета привела к пожару квартиры в д. Ског

Курыць шкодна не толькі для здароўя. У гэтым 26 жніўня пераканалася жыхарка вёскі Ског Багушэўскага сельсавета. Яе неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці, непатушаная цыгарэта, прывяло да пажару.

Званок аб здарэнні паступіў у Сенненскі аддзел па надзвычайных сітуацыях у пяць гадзін раніцы. Як высветлілася, гарэла кватэра ў двухпавярховым доме. Агняборцы своечасова прыбылі на месца здарэння і патушылі полымя, аднак маёмасць у адныі з жылых пакояў выратаваць не ўдалося. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр.

Ганна КОРСАКАВА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *