КУПБО «Престиж» приглашает на постояную работу швей в цеха массового пошива Сенно и Богушевска

    Багушэўскае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання «Прэстыж» наладзіла вытворчыя сувязі з расійскімі партнёрамі ў г. Пачынку Смаленскай вобласці.  

     На заказ расіян багушэўскія майстры стварылі рабочы касцюм. Заказчыку эксперыментальны ўзор спадабаўся. «Прэстыж» атрымаў рэальны шанц пачаць масавы выраб спецадзення.

     Але нават без яго прадпрыемству патрабуецца дадтковая рабочая сіла. КУПБА запрашае на пастаянную работу швачак у цэхі масавага пашыву Сянна і Багушэўска, гатовы браць на працу жанчын, учарашніх школьніц без спецыяльнай падрыхтоўкі, вучыць іх без адрыву ад вытворчасці.

Як паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемтсва, аплата працы прапануецца здзельна-прэміяльная і складзе ад 200 да 500 беларускіх рублёў. 

 Ул. інф.