В школах Сенненского района для учеников введен деловой стиль одежды
На лінейках многія паспелі адзначыць аднолькавы выгляд школьнікаў. У школах Сенненшчыны для вучняў уведзена адзіная форма адзення дзелавога стылю.
Паводле інфармацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кожная ўстанова адукацыі самастойна вызначалася з выбарам элементаў адзення (камізэлька, пінжак, жакет, пуловер і г.д.). З бацькамі навучэнцаў папярэдне праводзілася тлумачальная праца. У цэлым у раёне патрабавалася апрануць 2134 вучняў з 1 па 11 класы. Абавязковымі ўмовамі для новай формы былі якасць матэрыялаў і даступны кошт.
Ул. інф.
Фота мае ілюстрацыйны характар.