Школьный автопарк Сенненского района пополнился двумя автобусами

Напярэдадні новага навучальнага года парк школьных аўтобусаў папоўніўся дзвюма адзінкамі новай тэхнікі. Такім чынам школьнікі раёна да месца заняткаў будуць падвозіцца пятнаццацю аўтобусамі.

— Тэхнічны стан школьных транспартных сродкаў павінен знаходзіцца на пастаянным і жорсткім кантролі, як і фізічны стан вадзіцеляў, — запатрабаваў старшыня райвыканкама Васілій Чараднік. Акрамя таго ён даручыў супрацоўнікам аддзялення ДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў адпрацаваць кожны маршрут, праверыць стан дарог, каб унесці прапановы, зрабіць бяспечным шлях дзяцей з дому да школы і ў зваротным напрамку.

Кожны год колькасць дзяцей, якія падвозяцца ў школы, дзіцячыя садкі, павялічваецца. Працэс урбанізацыі пачаўся не ўчора, ён не спыняецца на працягу існавання чалавецтва па ўсім свеце, а не толькі ў асобна ўзятай краіне. Ды і расходы на ўтрыманне аднаго дзіцяці ў невялікай сельскай школе непараўнальна большыя чым у буйной гарадской.

Абмяркоўваўся стан падрыхтоўкі РУП ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд. Нягледзячы на большыя ў параўнанні з мінулым годам запасы дроў і трэсак, кіраўнік раёна лічыць, што работа па назапашванню мясцовых відаў паліва павінна працягвацца. Іх аб’ёмы  вызначаюцца нарматывамі, на іх мы павінны арыентавацца, а не на мінулы год,  падкрэсліў ён. Тым больш, што значныя аб’ёмы дроў, каля 2000 м2, назапашаны і складзіраваны ў лесе. Іх у бліжэйшы час неабходна даставіць да кацельняў, на склады прадпрыемства. Ёсць магчымасць павялічыць запасы трэсак з дапамогай Аршанскага лясгаса.

Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, набліжаецца да завяршэння жніво. Абмалочана 83% грамадскіх палеткаў, засталося ўбіраць менш за 2500 га зерневых і зернебабовых культур. На чарзе — жніво на прысядзібных участках.

-Тым, хто трымае на ўласным падворку жывёлу, птушак, трэба дапамагчы ў забеспячэнні кармамі, саломай па прыемлемых цэнах. Жаданне працаваць на зямлі трэба падтрымліваць, а высокапрадукцыйную працу ў сельгасарганізацыі – стымуляваць, — упэўнены Васілій Чараднік, — што з’яўляецца гарантыяй харчовай бяспекі краіны і канкурэнтаздольнасці нашых прадуктаў на сусветным рынку.  

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *