Белорусским школьникам расскажут о финансовой грамотности

У верасні чацвёрты год запар у Беларусі ладзіцца маштабная рэспубліканская акцыя “Твае першыя фінансы”. Для вучняў пятых класаў правядуць урокі фінансавай пісьменнасці, уручаць артыкулы на беларускай мове з расказамі на фінансавую тэматыку. У мерапрыемствах, што праводзяцца Белаграпрамбанкам сумесна за Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі, прымуць удзел каля ста тысяч школьнікаў па ўсёй краіне.

Гісторыя ўнікальнага праекта бярэ пачатак у верасні 2014 года. Тады ў рамках гэтай маштабнай сацыяльнай акцыі, задача якой пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматы, зборнік дзіцячых казак на фінансавую тэму “Твае першыя фінансы” атрымалі каля 25 тысяч вучняў пятых класаў сельскіх школ і некаторых гарадскіх. За гады рэалізацыі праекта кнігі па фінансавай пісьменасці атрымалі каля трохсот тысяч школьнікаў. Сёлетняя брашура “Твае першыя фінансы” раскзвае аб гісторыі з’яўлення грошай, аб карысці і неабходнасці банкаў, аб тым, як карыстацца правільна грашыма, што такое ўклады, крэдыты, банкаўскія плацёжныя карткі. Дзецям даводзіцца, што сучасны чалавек – гэта фінансава пісьменная асоба.     -Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з важнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговай практычнай рэалізацыяй, якой стала выданне зборніка фінансаваых казак, — каменціруе прадстаўнік Белаграпрамбанка. За гады існавання акцыі быў значна пашыраны фармат кнігі па фінансавай граматнасці для дзяцей, з’явіўся слоўнік фінансавых тэрмінаў. Сёння гэта ярка ілюстраванае выданне, якое выдатна папоўніць бібліятэку пяцікласніка. Мы спадзяёмся, што чытанне казкі стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам для дзяцей, і многія дзеці, якія прачытаюць кнігу “Твае першыя фінансы”, зробяць для сябе карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочыцца падзяліцца з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі. 

Фінансавыя веды дапамогуць кожнаму дзіцяці спачатку правільна распараджацца грашыма, што даюць бацькі, а потым зарабляць іх, упэўнена ўваходзіць у дарослае жыццё.

Ул. інф.