В Витебской области установлены сроки сбора и заготовки брусники и клюквы

Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама вызначаны тэрміны збору і нарыхтоўкі брусніц і журавін.

Сезон «ціхага палявання» на балотныя ягады, якія ў народзе называюць «кладоўкай вітамінаў», на Віцебшчыне ўстаноўлены з 26 жніўня і 9 верасня адпаведна.

За парушэнне тэрмінаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу. Давядзецца кампенсаваць і урон, нанесены прыродзе, паведаміў рэдакцыі Аляксандр Якубовіч, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Наш кар.