Лесоводы Богушевского лесхоза помогли гомельским коллегам в проведении санитарно-оздоровительных мероприятий

Каля 5 тыс. га хвойных насаджэнняў у Гомельскай, Брэсцкай і на поўдні Мінскай абласцей заражаны жуком-караедам.

Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч звязвае гэтую з’яву з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. За апошнія тры гады ў названых рэгіёнах выпала мінімальная колькасць ападкаў, дрэвы ў неспрыяльных умовах аслаблі і былі атакаваны шкоднікамі.

Кіраўнік Міністэрства ацэньвае сітуацыю як складаную, але якая знаходзіцца пад кантролем. Шырокамаштабныя санітарныя рубкі будуць працягвацца.

-Гэта самы эфектыўны спосаб па недапушчэнні распаўсюджвання жукоў-караедаў у спалучэнні са спальваннем парубачных рэшткаў, –падкрэсліў міністр. –Заражаныя ўчасткі будуць высечаныя. Будзем і далей кантраляваць сітуацыю, каб не дапускаць яшчэ больш маштабнага заражэнню лесу.

Аператыўная высечка заражаных хвойных насаджэнняў неабходна яшчэ і для таго, каб драўніна не паспела страціць сваіх таварных якасцей. Гэтыя насаджэнні пойдуць на перапрацоўку.

Сваю лепту у правядзенні санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў, што праводзяцца ў Гомельскай вобласці, уносяць лесаводы Багушэўскага лясгаса. Як паведаміла Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, намаганнямі багушэўцаў санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў ДЛГУ “Жлобінскі лясгас” праведзены на плошчы 24 га. Нарыхтавана 5100 кубічных метраў драўніны, рэалізавана больш за 4000 метраў кубічных. Адначасова вядзецца падрыхтоўка глебы на ўсёй плошчы, дзе высечаны лес, каб аднавіць лясныя насаджэнні.

Нашы землякі працуюць і ў Мазырскім лясгасе. Там работы праведзены на плошчы 27,1 га, нарыхтавана 7800 метраў кубічных драўніны.

-На Гомельшчыне работнікамі ДЛГУ Багушэўскі лясгас адпрацавана 880 чалавекадзён, — падкрэсліла Таццяна Шугальская.

Наш кар.