Работники культуры выступили перед сенненскими аграриями

Адказнасць за пазітыўны настрой хлебаробаў у час жніва ўжо не першы год нясуць работнікі культуры.

Перад экіпажамі зернеўборачных камбайнаў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі выступілі загадчыцы Багданаўскага СК і бібліятэкі Наталля Сухвал і Вольга Кацар. Пад акампанемент Галіны Бандарэвіч артысты выканалі некалькі музычных кампазіцый.

 Падобныя канцэрты былі праведзены і іншымі культурнымі ўстановамі раёна. Выступленні будуць працягвацца да заканчэння ўборачнай кампаніі.

Ганна КОРСАКАВА.

На здымку: падчас выступлення.

Фота прадстаўлена Багданаўскім сельскім клубам.