Стала больш аграсядзіб

  Дзве новыя аграсядзібы зарэгістраваны на Сенненшчыне. Абедзве размясціліся ў Ходцаўскім сельсавеце: адна ў вёсцы Меліхава, другая, «Чабаровы хутарок», — у цэнтры сельсавета. Пакуль што яны знаходзяцца ў стадыі рэканструкцыі, але ў хуткім часе пачнуць прымаць гасцей.

 За апошнія некалькі гадоў сітуацыя ў сферы аграбізнесу значна змянілася. Сёння ўсё больш людзей жадаюць праводзіць вольны час на прыродзе, дзе чыстае паветра, вада, лес. Таму не дзіва, што адпачынак у вёсцы  карыстаецца  папулярнасцю. Ужо некалькі год  на Сенненшчыне дзейнічае  пяць аграсядзіб, сёлета  да іх далучыліся дзве вышэйназваныя.

Кацярына КАРПОВІЧ.