Сенненский рыбак поймал леща-гиганта

Вось такі волат падводнай фауны возера Сенненскае трапіўся на днях на вуду аднаго з жыхароў райцэнтра.

Удачлівым рыбаком стаў Пётр Камандышка. Цясляр па прафесіі, мужчына працуе ў будаўнічай брыгадзе УП ЖКГ. Цяслярствам, распавядае яго дачка Алена, якая і даслала гэты фотаздымак у рэдакцыю, захапіўся яшчэ ў юнацтве. Шмат гадоў Пётр Іванавіч адпрацаваў у ПМК-10, яго партрэт не раз змяшчаўся на раённай Дошцы гонару. А два гады таму ў мужчыны з’явілася яшчэ адно захапленне, вельмі папулярнае ў сенненцаў, — рыбалка. Гэтай зімой рыбак-навічок упершыню апрабаваў падлёдную лоўлю рыбы, але тады «свайго ляшча», як кажа сам Іванавіч, ён так і не злавіў. Рыбацкая фартуна ўсміхнулася яму, акурат, напярэдадні прафесійнага свята — Дня будаўніка, што адзначалася ў мінулую нядзелю. Лешч-гігант, злоўлены з лодкі на зімовую вуду, заважыў 2,5 кг. Пасля фотасесіі з трафея прыгатавалі наварыстую юшку.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *