В Сенненском районе намолочена первая тысяча зерна на комбайн

На палетках Сеннескага раёна адзін з экіпажаў, што працуе на жніве, пераўзыйшоў запаветны рубеж – намалаціў 1000 т збожжа.

–Такі вынік дасягнуты за пяць дзён, — расказаў Аляксандр Калпакоў, старшы камбайнер Віцебскага мясакамбіната. На камбайне New Holland CR 9080 ён вядзе абмалот зерневых культур у СУП “Саўгас імя Машэрава”. 

За сваё працоўнае жыццё механізатару давялося папрацаваць на многіх камбайнах, у тым ліку, на савецкім СК-5. Таму параўнаць ёсць з чым.

-Па-першае, гэта, можна сказаць, камбайн-робат. Ён сканіруе поле, яго рэльеф, засмечанасць пустазеллем, вызначае ўраджайнасць. У працэсе работы абмалочвае зерне, аддзяляе яго ад паловы, вызначае вільготнасць.

Прадукцыйнасць машыны вельмі высокая. Шырыня захопу жаткі складае 10,5 метра. Немалаважна, што пры гэтым яна можа весці зрэз на вельмі нізкім узроўні. А калі ў камбайн трапляе камень, дрот, іншароднае цела ў барабан не трапіць, бо машына выкіне яго назад.

Зразумела, такую машыну мэтазгодна выкарыстоўваць на самых высокаўраджайных палетках. За час работы ў саўгасе імя Машэрава Аляксандр Калпакоў менш чым па 180 т збожжа не намалочваў. Гэта пры тым, што даводзілася рабіць працяглыя перапынкі ў сувязі з неспрыяльным надвор’ем, неабходнасцю праводзіць тэхнічнае абслугоўванне.

Зразумела, сапернічаць сенненскім механізатарм, якія працуюць на камбайнах беларускай вытворчасці, з ім не выпадае. Важна іншае – запаветны рубеж на сенненскай зямлі пераадолены. Ён засведчыў працоўную перамогу ўсіх хлебаробаў раёна.

Наш кар.

Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.