Сенненские следователи временно переквалифицировались в работников зернотока

На днях група супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта наведвалася ва УП “Дружбінец”. Мэта візіту аказалася далёкай ад спецыфікі дзейнасці праваахоўнікаў. За некалькі гадзін фізічнай працы людзі ў форме адгрузілі з зернесушыльнага комплекса, што ў Нямойце, 6 т зерня гароху, падрыхтавалі пляцоўку да прыёму новай партыі насеннага матэрыялу.

-Працаваць давялося ў спёку, узброіўшыся шуфлямі, вёдрамі, венікамі. Тым не менш ад фізічнай працы атрымалі маральнае задавальненне. Яшчэ больш, ад усведамлення сваёй прыналежнасці да святой хлебаробскай справы, — не хаваў пазітыўнага настрою Аляксандр Мізаўцоў, начальнік аддзела. Ён, дарэчы, таксама часова перакваліфікаваўся ў работніка зернетока.

Перш чым дапусціць новых работнікаў да працы на зернетаку з імі правялі інструктаж.

-Спадзяюся, што такім жа чынам клапоцяцца пра іншых работнікаў. Нягледзячы на напружаны рытм працы на хлебных нівах, у месцах перапрацоўкі зерня, нельга забываць пра бяспеку людзей, правілы аховы працы, — разважае Аляксандр Мізаўцоў.

Праваахоўнікі гатовы прыйсці на дапамогу і іншым сельгасарганізацыям, заклікаюць падтрымаць іх ініцыятыву.

 Станоўчы прыклад паказалі і супрацоўнікі пракуратуры, якія на днях пабывалі ў ААТ «Сінягорскае»

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.