Сенненцы в лидерах по ЗОЖ

      Адразу дзве ініцыятыўныя групы з Сенненскага раёна сталі пераможцамі конкурсу гісторый поспеху «Маё здаровае жыццё», арганізаванага Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.
     Творчае спаборніцтва праводзілася сярод ініцыятыўных груп і валанцёраў, якія ўдзельнічаюць у сумесным праекце Беларускага і Швейцарскага Чырвонага Крыжа «Прыцягненне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця», што рэалізуецца ў пяці рэгіёнах Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
     Згодна з умовами конкурсу яго ўдзельнікам належала распавесці пра асабістыя перамогі ва ўмацаванні ўласнага здароўя, а таксама падзяліцца поспехамі ў грамадскай дзейнасці па прапагадзе здаровага ладу жыцця ў сваіх населеных пунктах.
     У намінацыі «Гісторыя поспеху ініцыятыўнай групы (ІГ)» у тройцы прызёраў апынуліся ІГ «БАКС» з гарадскога пасёлка Багушэўск і «Вясёлка» з Сянна, якія размясціліся на 1 і 3 месцах п’едэстала. З чым мы іх і віншуем!
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *