Бутилированную воду и аптечку — в каждый комбайн. На Сенненщине проверят бытовые условия труда комбайнёров.

   

    У полі зроку санітарнай службы ў гэтыя дні — забеспячэнне камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернесушыльных комплексаў гарачым харчаваннем і бутыляванай вадой, спецвопраткай, медыцынскімі аптэчкамі.
    На днях спецыялісты РЦГЭ пабывалі ў ААТ «Сінягорскае». На той час камбайны знаходзіліся на мехдвары. Дажджлівае надвор’е перашкодзіла іх выхаду на палеткі. Але механізатары без справы не ся¬дзелі. У прыватнасці, малады камбайнер Аляксей Прыстаўка займаўся ўстаноўкай насадак для ўборкі зерневых культур. Дапамагаў хлопцу ў гэтым слесар Арцём Гарнак. Умовамі працы маладыя людзі задаволены.
    — У кабінах сельгасмашын ёсць пітная вада, медаптэчкі, працуюць сістэмы вентыляцыі, — расказалі яны. Іх словы пацвер¬дзіла памочнік урача-гігіеніста ДУ «Сенненскі РЦГЭ» Надзея Бажанок, якая правяла агляд кабін камбайнаў.
    У гэты дзень спецыялісты РЦГЭ пабывалі і ў ААТ «Белая Ліпа», дзе таксама не выяўлена сур”ёзных недахопаў.

Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Аляксей Прыстаўка, Арцём Гарнак і Надзея Бажанок.
Фота аўтара.