В Сенно появится площадка для выгула собак

Па вуліцы Авіяцыйнай у Сянне РУП ЖКГ распачаты работы па будаўніцтве пляцоўкі для выгулу сабак, паведаміла рэдакцыі начальнік участка па добраўпарадкаванні і санітарным стане горада Галіна Барбарчык.

Пляцоўка памерам 15х30 м будзе абгароджана сеткай вышынёй 1,5 м. На гэтай тэрыторыі плануецца абсталяваць месца для трэніроўкі чацвераногіх і лавачкі для іх гаспадароў.
Таццяна БУРАКОВА.