ВОРОВКУ ВЫДАЛА СВЕЖАЯ КРАСКА НА ОБУВИ… КРИМИНАЛЬНАЯ ХРОНИКА СЕННЕНСКОГО РАЙОНА

З ДАРОГІ —У БАЛЬНІЦУ
     На днях жыхар Новалукомля быў дастаўлены ў Сенненскую ЦРБ. Ён меў закрыты пералом касцей левага перадплечча, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, сінякі на галаве і грудзях.
    Як высветлілі міліцыянеры, прыкладна ў тры гадзіны раніцы пацярпелы непадалёк ад вёскі Старая Беліца на аўтадарозе Сянно — Полымя — Талачын трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне, кіруючы аўтамашынай «Фіат». Ва¬дзіцель, знаходзячыся ў нецвярозым стане, выбраў не адпаведную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы кювет. Тэст на алкаголь паказаў утрыманне ў крыві 1,87 праміле алкаголю. Машына, дарэчы, належыла не вадзіцелю, а яго знаёмаму.
СМЕРЦЬ ПАД БАЛКОНАМ
     Пад балконам уласнай кватэры, якая знаходзіцца на другім паверсе дома, што па вуліцы Кастрычніцкая ў Сянне, мясцовыя жыхары раніцай знайшлі труп мужчыны.
     Па інфармацыі, атрыманай у раённым аддзеле СК, у крыві сенненца ўтрымліваўся алкаголь. Напярэдадні суседзі бачылі яго ў нецвярозым стане, чулі выказванні аб намярэнні скончыць жыццё самагубствам.
   Па факце гібелі чалавека праводзіцца праверка.
НАСЛЯДЗІЛА…
    Жыхарку вёскі Студзёнка затрымалі міліцыянеры пасля таго, як яна ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Перамогі залезла ў халадзільнік, адкуль украла прадукты харчавання, пакуль гаспадыня палола на агародзе градкі.
    Толькі зладзейцы не пашанцавала. Напярэдадні ў хаце праводзіўся рамонт, пафарбавалі ў тым ліку і парогі ў доме. Ды і гаспадыня своечасова патэлефанавала ў міліцыю. Па фарбе, якую начапляла на падэшвы абутку зладзейка, яе і знайшлі. РАСК узбудзіў супраць жанчыны крымінальную справу.
НАЧНЫ ПАЖАР
     Некалькі гаспадарчых пабудоў згарэла ў выніку пажару, што ўзнік ноччу ў райцэнтры непадалёк ад бальніцы, дзе некаторыя мясцовыя жыхары займаюцца вырошчваннем сельскагаспадарчых жывёл.
    На месцы пажару працуюць не толькі ратаўнікі, але і ахоўныя органы, бо разглядаецца некалькі прычын узгарання, у тым ліку, падпал. А магчыма пажар пачаўся ад іскры. Справа ў тым, што частка ўласнікаў пабудоў выкарыстоўвалі для прыгатавання корму жывёле самаробныя печы прымітыўнай канструкцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *