Нельга — не рабі, альбо недахопы ў выхаванні паспяховага чалавека

   У наш прагматычны час мы стымулюем дзяцей быць паспяховымі: добра вучыцца ў школе, паступіць у прэстыжную навучальную ўстанову, уладкавацца на высокааплачваемую работу… Адным словам, не адстаць, не зрабіцца няўдачнікам.
     А вось на іншыя аспекты жыцця ў грамадстве, на жаль, мала звяртаем увагі. Часам па-за полем зроку застаюцца пытанні, якія з’яўляюцца, бадай, асноўнымі для фарміравання грамадзяніна і прыстойнага чалавека. Гутарка ідзе пра выхаванне, і перш за ўсё ў сям’і, належных адносін да выканання законаў дзяржавы, у якой жывеш, да свайго жыцця і здароўя.
    Чым, як недахопам такога выхавання, можна растлумачыць прысутнасць на камісіі па справах непаўналетніх трох сябровак, выпускніц сёлетняга года адной з сельскіх школ раёна. Прычым «вызначыліся» не адстаючыя ў вучобе, безініцыятыўныя «шэрыя троечніцы». Супрацьпраўны ўчынак зрабілі паспяховыя вучаніцы, перспектыўныя абітурыенткі, якія, напэўна, у гэты час шукаюць свае прозвішчы ў спісах першакурснікаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Падставай для састаўлення адміністрацыйнага пратакола на «актывістак і проста прыгажунь» паслужыў факт спробы распіцця непаўналетнімі піва ў грамадскім месцы.          Учарашнія школьніцы, якія, відаць, адчулі сябе зусім дарослымі, вырашылі адзначыць свята, што праходзіла ў райцэнтры. Купіўшы ў бліжэйшым да месца правядзення святочных мерапрыемстваў магазіне бутэльку піва (прадавец, дарэчы, пакарана штрафам за продаж спіртнога непаўналетнім), дзяўчаты размясціліся ў зацішным кутку. Але паспытаць жаданага напою не паспелі. Зрабіць гэта ім перашкодзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Выкліканыя на пасяджэнне КСН дзяўчаты паводзілі сябе па-рознаму. Адна палічыла за лепшае не адказваць на пытанні членаў камісіі. Другая стала на пазіцыю невінаватай: маўляў, піва ж не пілі. Трэцяя проста плакала ад роспачы і сораму. Зразумела, што паводзіны парушаль¬ніц былі своеасаблівай абаронай падлеткаў у некамфортнай сітуацыі. Было бачна, што ўсе яны разумеюць супрацьпраўнасць свайго ўчынку, як усведамлялі гэта і раней. Інакш не пайшлі б распіваць спіртное далей ад людскіх вачэй. Ведалі, што робяць няпра¬вільна, і ўсё роўна рабілі: маўляў, не ўбачыць ніхто.
Вось тут і праявіліся хібы ў выхаванні, адсутнасць глыбокага пераканання, якое б утрымала ад дрэннага ўчынку і тады, калі ніхто не бачыць.
    Схавацца ў цёмны куток з бутэлькай піва паспрабаваў і непаўналетні І., які распіваў спіртное на вуліцах Багушэўска. Калі дзяўчаты не ведалі, чым матываваць свой учынак, дык хлопец паведаміў членам камісіі, што вырашыў выпіць дзеля весялосці. Значыць, рабіў гэта не ў першы раз, значыць, бацькі ўжо не маюць уплыву на сваё дзіця.
   Не менш безадказна паводзіла сябе і жыхарка Багушэўска Д. Дзяўчына таксама паспадзявалася, што ніхто не ўбачыць, і, нават, не падумала пра ўласную бяспеку, калі садзілася за руль мапеда, не маючы права на ваджэнне.
   …А можа паспяховы чалавек усё ж не той, хто мае прэстыжную спецыяльнасць і атрымлівае вялікую зарплату, а той, хто жыве ў згодзе з законам і ўласным сумленнем?
    Дапамагаючы дзецям дасягнуць пэўных вяршынь, многім бацькам варта задумацца, чаму перш за ўсё трэба навучыць сваіх сыноў і дачок…
Таццяна БУРАКОВА,
член камісіі па справах непаўналетніх.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Нельга — не рабі, альбо недахопы ў выхаванні паспяховага чалавека: 2 комментария

  • Суббота, 29 июль, 2017 в 13:00
    Permalink

    Скажем прямо: во многих семьях не воспитывают в детях трудолюбие и ответственность за свои поступки, а процветает вседозволенность. И все воспитание перекладывается на школу. Но предназначение школы — давать знание и корректировать нюансы воспитания.

    Рейтинг комментария:Vote +1+6Vote -1-2

    Ответ
    • Понедельник, 31 июль, 2017 в 20:02
      Permalink

      Падставай для састаўлення адміністрацыйнага пратакола на «актывістак і проста прыгажунь» паслужыў факт спробы распіцця непаўналетнімі піва ў грамадскім месцы.
      Але паспытаць жаданага напою не паспелі.

      Просто вопрос к писателям таких статей — вы просто не понимаете законодательства — КоАП? И куда смотрит прокуратура? Факта совершения административного нарушения не было, а протокол есть — мистика, в развитых странах Вас бы по судам затягали. А еще если нашли нож то факт подготовки к убиству — сразу растрел?

      Рейтинг комментария:Vote +1+5Vote -1-1

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *