Население Сенненского района отдаёт предпочтение продуктовым товарам

Як паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці, у першым паўгоддзі 2017 года ў Сенненскім раёне праз усе каналы рэалізацыі прададзена тавараў на суму 24,5 млн рублёў. Таваразварот арганізацыі гандлю склаў 19,8 млн. Найчасцей насельніцтва купляе харчовыя тавары. Іх доля ў агульным таваразвароце складае 76,2 %. Да гэтага трэба дадаць, што на долю грамадскага харчавання прыходзіцца 0,7 млн рублёў.

 Найчасцей жыхары раёна карыстаюцца паслугамі раённай спажывецкай кааперацыі. Яе доля ў рознічным таваразвароце арганізацыі гандлю складае 44,5 %, у таваразвароце грамадскага харчавання – 92,1 %.

 Праз сістэму рознічнага гандлю рэалізуюцца пераважна тавары айчыннай вытворчасці. Іх удзельная вага складае 89,7 %, у тым ліку харчовых тавараў – 93,2 %, нехарчовых – 79,6.

Наш кар.