Пельмени, шашлыки и многое другое предлагает отведать гостям во время «Славянского базара» Сенненский общепит

Амаль тыдзень гандлюе на «Славянскім базары» прадукцыяй уласнай вытворчасці Сенненскі грамадхарч.

У сваёй палатцы, якая размешчана ў Парку пераможцаў, сенненцы кругласутачна прапаноўваюць віцяблянам, гасцям і ўдзельнікам міжнароднага фэсту культуры выпечку, шашлыкі, пельмені, каўбаскі, піражкі, гамбургеры, лаваш… Прычым пельмені і шашлыкі гатуюцца прама на месцы.

На «Славянку» работнікі грамадскага харчавання раёна запрашаюць не ў першы раз. Звычайна гандаль ідзе бойка. Сёлета, праўда, перашкаджае халоднае надвор’е. Аднак сенненская прадукцыя па-ранейшаму карыстаецца попытам, паведамілі ў раённым спажыўтаварыстве.

Таццяна БУРАКОВА. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *