Сенненский районный отдел Департамента охраны МВД Республики Беларусь отметил пятидесятилетний юбилей

У сценах РЦКіНТ у мінулую пятніцу панавала атмасфера ўрачыстасці, якую стваралі парадная форма і добры настрой віноўнікаў мерапрыемства, супрацоўнікаў Сенненскага раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Падставай для святочнай сустрэчы стаў пяцідзесяцігадовы юбілей установы.

     Нагадаем, што 1 ліпеня 1967 года пры аддзеле міліцыі Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Дэпутатаў працоўных было створана аддзяленне пазаведамаснай аховы. Зразумела, што з цягам часу ўстанова зведала мноства змяненняў і рэарганізацый. Калі спачатку ў склад службы ў пераважнай большасці ўваходзілі вартаўнікі, а тэхнічная ўзброенасць і забяспечанасць транспартам заставалася нізкай, то ў 80-х гадах сітуацыя паступова пачала змяняцца. У 1983 у ахове аб’ектаў (у асаблівасці магазінаў)выкарыстоўваліся ўжо сродкі аўтаномнай сігналізацыі. А ў 1985 г. было прынята рашэнне перавесці аб’екты на ПЦН і ўвесці чатыры пасады міліцыянераў. Апошнія змены адбыліся ў мінулым годзе, калі аддзяленне аховы стала  аддзелам. На працягу пяцідзесяці гадоў змянялася і кіраўніцтва, пасаду начальніка займалі шэсць чалавек: Аляксандр Бышчаў, Міхаіл Лукашэвіч, Аляксандр Яўпак, Пётр Стычынскі, Аляксандр Мацуганаў і Сяргей Камандышка, якіх у ходзе афіцыйнай часткі мерапрыемства павітаў начальнік аддзела аховы Алег Дзяшкевіч.

Дарэчы, старэйшаму лейтэнанту міліцыі Алегу Віктаравічу ў той дзень даволі часта прыходзілася падымацца на раённую сцэну, каб не толькі павіншаваць сваіх калег і ветэранаў працы, але яшчэ і прыняць памятныя і каштоўныя падарункі ад намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной, пракурора Сенненскага раёна Ігара Лісоўскага, начальніка Сенненскага РАСК Аляксандра Мізаўцова, начальніка Сенненскага РАНС Паўла Нядзвецкага.  

 Не абыйшлося на свяце і без узнагарод, якія асабоваму саставу аддзела аховы ўручалі намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сяргей Мурашкін і начальнік аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама Віктар Пракаповіч. Тры супрацоўнікі аддзела ўзнагароджаны нагруднымі знакамі «За адзнаку»: прапаршчык міліцыі, міліцыянер группы затрымання ўзвода міліцыі Іван Броўка, міліцыянер-кінолаг группы затрымання ўзвода міліцыі Вадзім Каранеўскі; міліцыянер группы затрымання ўзвода міліцыі Сяргей Цуран. Акрамя таго граматамі і падзякамі былі адзначаны прафесійныя дасягненні многіх членаў калектыву.

     Афіцыйную частку мерапрыемства разбавалі пятнаццаць  музычных нумароў, падрыхтаваных творчымі калектывамі і салістамі  Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама іншымі самадзейнымі артыстамі.    Ганна КОРСАКАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *